Дата мероприятия

01.09 в 19.00

Место проведения
г.Минск, ул. Кропоткина, 44
 
Билеты 
5 ряд, 17 и 18 места
 
Описание

Вар’ятка   18+

Трагіфарс у 2-х дзеях

“Новы спектакль РТБД "Вар'ятка" – гэта калі вельмі смешна, а потым "прыбівае" і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі "ненармальным" ў нейкі момант можа аказацца кожны з нас”.

Рэжысёр Т.Траяновіч

Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, "чыстая дробязь". Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?

Аўтар: 
Надзея Птушкіна
Жанр:
Трагіфарс у дзвюх частках
Рэжысёр:
Таццяна Траяновіч
Пераклад:
Юрый Траяновіч
Сцэнаграфія:
Валянціна Праўдзіна
Мастак па святле:
Віктар Салавей
Харэограф:
Валерый Султанаў
Прэм’ера:
27 верасня 2019 
Працягласць: 
1г. 40 хв. з антрактам

У ролях:

Яна – Наталля Халадовіч

Ён – Арцём Курэнь, Максім Шышко

Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by

Дата мероприятия

02.09 в 19.00

Место проведения
г.Минск, ул. Кропоткина, 44
 
Билеты
5 ряд, 17 и 18 места
 
Описание

ШЛЮБ З ВЕТРАМ

Песня ў адной дзеі

16+

 

Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава.

Рэжысёр: Яўген Карняг

Мастак: Таццяна Нерсісян

Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава.

Прэм’ера: 14 снежня 2019

Працягласць: 1г. 20 хв.

Вол бушуе –

Вясну чуе,

Воран крача

Сыра хоча.

Дзеўка плача –

Замуж хоча  

Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.

Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.

Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз'яднання са сваімі каранямі.

Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.

 

У ролях:

Маці жаніха – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель

Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева

Нявеста – Ганна Семяняка

Жаніх – Курэнь Арцём

Госці:

Максім Брагінец  

Вераніка Буслаева

Гражына Быкава

Дзмітрый Давідовіч

 

Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by